Целяханы. Частка дваццатая

Татьяна Цыркунова
Песні шчыра спявалі,
Гналі плыт ў далячынь.
У працы ой, не зявалі.
Плыт – нялёгкі пачын.

Калі супраць цячэння,
Быў вяроўкі чарод.
Бічаўнік са значэннем
Адлюстроўваў народ.

«Бічаўнік» – засталося
З тых далёкіх часоў.
Так цяпер павялося –
Свята, плынь галасоў.

Перакрут між вякамі,
Пераклічка гадоў.
Сувязь ёсць паміж намі,
Годнасць верных братоў.

Ход плытоў, параходаў,
Перавозкі цвілі.
Шлюз, канал поўнаводны,
Шчыра працу вялі.

Бічаўнік ўздоўж канала
Сцежкаю паміж дрэў.
Шмат тут шпацыравала,
Хто да месц прыкарэў.

Месца дзіўнае гэта,
Шапаценне альшын...
Ёсць прытулак паэту,
Вольхі з шапкай вяршынь.

Бічаўнік – лепшы помнік
Аб мінулым жыцці.
Добрых рыс вынаходнік,
З ім наперад ісці.