Рачулка маленства

Николай Богданов 6
З табой звязаў сваё жыццё,
Дзень кожны летам сустракаліся.
Трымцела радасць-пачуццё,
Ды дні хутчэй вады імчаліся.
З дзяцінства мінула шмат год,
Як ты ласкавая і ціхая.
Зноў абуджае крыгаход,
Не напаткала доля ліхая.
О,як хачу яшчэ,прыйсці,
Да берагоў тваіх вярнуцца,
Вось тут рыбачыць,там плысці,
У струмені чыстай спаласнуцца.
Перабяру хоць сто дарог,
Знайду вас любыя мясціны.
Сваю любоў к табе збярог,
Ручэй ля бацькавай хаціны.