Целяханы. Частка дваццаць дзявятая

Татьяна Цыркунова
Не магла не ўспомніць:
Бацькі брат – барацьбіт!
Хай застанецца помнік,
Апанас – не забыць!

Паў ахвярай даносу
Ён ужо прад вайной.
Сярод многіх пакосам
Ад знявагі двайной.

Быццам наша ўлада,
А касіла касой.
Нібы зноў безуладзе,
Слёзы льюцца расой.

Усплываюць абразы,
Грошы, злы паварот.
Дзве шалёныя фразы –
Едзе ў ссылку народ.

Дзеці плачуць ды жонкі:
«Гаспадар, мілы, дзе?
З'ехаў з роднай старонкі,
А сям'я ў бядзе...»

А часцей – ўсёй сям'ёю,
Жорсткі вырак такі.
«Што з краінай маёю?!
Дзе мае зямлякі?!»

Шмат нястачы, бядоты,
Дзе Карэліі лес?
Многа вязням гароты,
Паміраў ціха плебс.

Хто дамоў ліст адпіша,
А хто моўчкі памрэ.
Усіх магіла суцішыць –
Ў чорнай ссыльнай нарэ.

Безліч папрападала,
Хто вярнуўся – вястун!
Жонцы весць выпадала –
Пахаваны без трун.

Час такі быў суровы,
На парозе – вайна!
Супастат ў ёй асновай,
Надзвычайна яна.