Целяханы. Частка трыццатая

Татьяна Цыркунова
Целяханы змярцвелі,
Бо навала прыйшла.
Зачыняліся дзверы,
Ў крамах бойка была.

Забіралі соль, цукар,
Макароны, ўвесь харч.
Дзень і ноч – бразг ды грукат,
Абяздоленых плач.

Рабавалі маёмасць,
Бо ўлады няма.
Грабіў хто? Ёсць вядомасць,
Ды закрыта турма.

Паз'яджала ўлада,
Для грабежнікаў – рай.
Хто каму падуладны?
Знай, дабро, забірай!

З вёсак ехалі возам
Па начах – дзікі зброд.
Целяханцам пагрозай,
Напужаўся народ.

Дні праз тры ці чатыры –
Аўтаматчыкаў ўзвод.
Для грабежнікаў – вырак.
Немец даў укарот.

Радасцю невялікай
Чужаземцаў прыход.
«Ёсць заўсёды пралікі...» – 
Суцяшаўся народ.

У касцёле на службе
Ксёндз прамову казаў.
Памыляўся той служка,
Немец ўсім даказаў.

Пра нямецкі парадак
Вёў гаворку бядак.
Той парадак быў адам,
Ўсё не гэтак, не так!

Быў расстрэл за расстрэлам,
Знішчаны ўвесь актыў.
Сэрца помстай гарэла:
«Дзе шукаць пазітыў?»