Целяханы. Частка трыццаць пятая

Татьяна Цыркунова
Ў Целяханах мадзьяры,
На кватэрах яны.
Не ўласціва ярасць,
Ды чужыя сыны.

Заняслі на Палессе
Злыя ветры людзей.
Што рабілі ў лесе?
Не, не ў цэнтры падзей.

На вазах штось вазілі
Ў лес – куды і чаму?
Так, яны былі сілай,
Хто спытаў бы: «Каму?!»

Гандлявалі з атрадам –
Нават зброя была.
У мадзьяр свой парадак,
Сцежка трапна вяла.

Жылі ў гміне літоўцы,
Без кантактаў адтуль.
Без сваёй візітоўцы,
Крэпасць – сховань ад куль.

Барацьба без ахвоты,
Ў лес не выгнаць – ні-ні...
Бытавыя турботы,
Так тачыліся дні.

З кожным днём чутак болей –
Партызанскі край, пых.
Неяк воляй-няволей
Распаўсюджваўся слых.

Там у немцаў адбілі
Зброі добры абоз.
Паліцэйскіх забілі...
Весткі... іх поўны воз.

Узрывалі чугунку –
Ў тыдзень некалькі раз.
Немцы без паратунку –
Многа розных параз.

Катавалі нявінных,
Хто пад руку папаў.
Ў чым бядота павінна?
Што састаў зноў прапаў?

Без адказу пытанні,
Немцаў злая кляцьба.
Змагарам – прывітанне,
Слаўны шлях – барацьба.