Целяханы. Частка саракавая

Татьяна Цыркунова
Барацьба без устатку,
Шмат ахвяр ды крыві.
На чугунцы ўзрыўчатка –
Смеласць, мужнасць, яві! 

Узляталі саставы,
Крэп ды шырыўся рух.
Ёсць фашыстам падставы
Не спускаць прэсінг з рук.

Маладых адпраўляюць...
А куды? Ў фатэрлянд!
Так бясчынства спраўляюць,
Прыгавор гнюсных банд.

Маладыя ў лесе,
Той, хто здолеў пайсці.
Прыгарнула Палессе,
Немцам іх не знайсці.

Дзе згарэў пастарунак,
А дзе здраднік прапаў.
Спісам споўненых струнак
Абуджалі напал.

Партызаны мацнелі,
Пашыралісь рады.
Цэментованы цэлі,
Шмат прыйшло маладых.

Сэрца шчырым загадам,
Без павестак ішлі.
Узмацнённым атрадам
Барацьбу павялі.

Засталася радзіна,
Што ж, заложнік такі...
Ды галоўней Радзіма!
Свецяць іх маякі.

Я з вялікай пяшчотай
Партызан памяну.
Лік вялікі – турбота,
Помнік ім не міну!

Вось славутыя людзі!
Усім мой нізкі паклон!
Век жа мы не забудзем
Бессмяротны заслон!