Целяханы. Частка сорак пятая

Татьяна Цыркунова
Радасць ад Перамогі!
Як узрадаваў май!
Зніклі горыч, трывогі.
Край, салдат, атрымай!

Хто вярнуўся дадому?
Без ахвяр – не вайна...
Як без ног маладому?
Жаль вялікі, без дна.

Комін цягнецца ў неба,
Ні двара, ні кала.
Что ж, баракі – патрэба,
Каляя павяла.

Люд з райпрамкамбіната
Адбудоўваў жыллё.
Лік мізэрны быў штата...
Пляц – не пляц – бадыллё...

За вайну зарастала,
Хто за гэтым глядзеў?
Недаробка прыстала,
Атрымалі надзел.

Будаваліся людзі –
Для сябе, для дзяцей.
З будаўніцтвам прыбудзе
Лік станоўчых падзей.

Праца цяжкая, стома...
Волат ты, паляшук!
Сіла духа без злома,
Працаўнік – самавук.

Непахісны ў бедах,
Непатрэбен прымус.
Гора многа ты зведаў,
Родны мой беларус!