Целяханы. Частка сорак восьмая

Татьяна Цыркунова
Прадпрыемствам галоўным
Была фабрыка лыж.
Месцам працы асноўным,
Многім доля ды крыж.

Не, усіх мне не ўспомніць,
Хто на ёй працаваў.
Доўг, аднак, мушу споўніць,
Справу замацаваў.

Шмат людзей годных, чулых
Працавала на ёй.
«Целяханы» – пачуеш –
Дань радзіме сваёй.

Лыжы, вешалкі, шафкі...
Ды чаго не было...
Столік ладны для швачкі,
Памяць не замяло.

Добра ведалі справу
Целяханцы мае.
Гонар маюць па праву,
Памяць іх дастае.

Козік ды Амяляшчык...
Помню з даўніх часоў.
Не любілі лядашчых,
Звон ад іх галасоў.

Колькі змен адбылося,
Лыжы клеяць цяпер.
З даўніх пор павялося,
Не зачынена дзвер...