Целяханы. Частка пяцьдзясят першая

Татьяна Цыркунова
Пра старшынь маё слова,
Пра славутых людзей.
Успомніць ўсіх? Не гатова...
Многа значных падзей.

Раскажу, хто мне бліжай,
Ды не ў піку другім.
Справа цяжкая крыжам,
Можна кожнаму – гімн.

Працавалі старанна,
Ёсць ад працы плады.
Свет ад іх ў Целяханах
Не загас праз гады.

Гаспадыня Святлана...
Лік – дзясяткі гадоў.
Месцам замілавана,
План на змены гатоў.

Бацька значны, няпросты,
Ён – Хацкевіч Андрэй!
Быў партыйнага росту,
Імя, памяць, сагрэй!

Расплаціўся сям'ёю*,
Шчыры быў камуніст.
Партызан без спакою,
Напісаў славы ліст.

Крэк Святлана – аснова,
Значна бацькіна кроў.
Скажа шчырае слова,
Да людзей ёсць любоў.

Працавала аддана,
Шмат нягод на вяку.
Ёсць душа Целяханаў –
Так яе нараку!

Бо ўклад надта ж значны,
Целяханцам вядом.
Як жа людзі ўдзячны,
Целяханы – ёй дом!

Заўвага:
*Першая сям'я Андрэя Антонавіча
Хацкевіча была расстраляна фашыстамі:
жонка, сын і дачка.