Споведзь

Anatoly Bolutenko
 

Я ўспамiнаю гукi мовы
I за радком пiшу радок,
Бо з забыцця прыйшлi мне словы,
Ў магутны злiлiся паток.

Ужо даўно з табой расстаўся,
Мая бацькоўская зямля,
Ды смутак у душы застаўся:
Сумую па Радзiме я.
 
Ты – жыватворная крынiца,
З табою сустракаюсь ў сне,
Натхнення хочацца напiцца,
I шчодра поiш ты мяне.

Я зноў хачу з табой сустрэцца,
Мая Радзiма, Беларусь!
Цяпло ракой ў душу пальецца,
Як да цябе я прытулюсь!

Заўжды я беларусам буду,
Радзiма любая мая,
Тваёй пяшчоты не забуду,
Як цуд, чароўная зямля!

Любоў мая i боль адразу,
З табой я сэрцам, Беларусь!
Цяпер бясконца будзем разам,
Я хутка да цябе вярнусь.

25.09.1992