ЛЮБЫ ЛЬВО

Anatoly Bolutenko
Далёка я цяпер ад Львова,
Ды ў думках да яго лячу,
Сустрэнусь з ім абавязкова,
Пабуду там, дзе захачу.

Прыемна мне ад асалоды
У месцах тых, дзе бавіў час,
Заходжу на праспект Свабоды,
Дзе горда ўзвысіўся Тарас.

Я бачу оперы будынак,
Дом, дзе жывуць мае сябры,
Трамвая нумар шэсць прыпынак,
Святога Юра на гары.

І парку Стрыйскага алеі,
Дзе летам песціў мяне цень,
Удзячнасць Львову сэрца грэе,
Па ім гуляю кожны дзень.

Змяняю часта свой напрамак,
Натхненне маю ад красы,
Заходжу на Высокі замак
Ці ў навакольныя лясы.

Дзе бук раскінуў свае шаты,
Бяроза белая ці граб,
Сустрэчы вабнай вельмі рады,
У Львова я адвечны раб.

Мой горад, любы горад Лева!
Хоць маю родную зямлю,
Але кажу з паклонам смела:
“Мой родны Львоў, цябе люблю!”

Калыска волі і свабоды,
Жыве ў душы к яму любоў,
Няма ніякай перашкоды
Адведаць мілы сэрцу Львоў.

1.06.2003