Покуць

Татьяна Цыркунова
Пад абразамі месца ў хаце
Завецца покуць, ягамосць.
Шаноўнае, бясспрэчна, браце,
Сядае там пачэсны госць.

Калі дачку прыходзяць сватаць,
На покуце сядае сват.
Альбо калі прыходзіць свята,
Там гаспадар, з ім побач брат.

Здаўна ўжо гэтак павялося,
Чырвоны кут у хаце ёсць.
Каб добра ўсім у ёй жылося,
Пракляцце згіне, злосны госць!

Над покуццю гарэлі свечкі
Альбо лампадкі ў час начны.
Забараняліся ўсе спрэчкі:
«Нядобры госць – не распачні!»

Рушнік на абразах прыгожы,
Над покуццю вісяць канцы.
Святло ў хаце – кут быў гожы...
Дзяды жылі так, іх айцы.