Выракi суровыя

Татьяна Цыркунова
Аддалёны мучыцца
Вязень беларускі.
Ён змагацца вучыцца,
Шлях жыццёвы вузкі.

Выракі судовыя –
Польскі суд быў злосны.
Тэрміны суровыя,
Ў турмах зімы, вёсны.

Рокі незлічоныя,
Вязень адарваны.
Дні ды ночкі чорныя,
Турмам дараваны.

Там словы ўжываліся:
«Беларус бяспраўны!»
Правам абстаўляліся:
«Судзіць суддзя спраўны!»

Не забыць паклонныя:
«Беларус? Маўчы, ты!»
Выракі палонныя,
Скажаш, будзеш збіты.

Польшчы падначалены,
Надта ж цяжкай долі.
Змагары адчайныя...
Досыць гэткай «волі».