Пытанне...

Анна Атрощенко
Які прыдбаў, скажы, спажытак,
І чым парадаваў людзей?
Ці сеяў калі-небудзь жыта?
Паветра ў полі саладзей.

А як квітнее медуніца!
А кветку -- не зрывай рука.
Валошкі хай растуць у жыце,
Ты слухай спевы жаўрука.

І не патрэбны нават словы,
Там травень зёлкамі прапах.
Няхай і лёс будзе бядовы,
Жыві з надзеяй у вачах!