Няхай

Николай Карташевич
Няхай не шчыміць больлю сэрца,
Што там не можаш зноўку быць
І зноў пакласьці на талерцы
Яйко, як сымбаль "вечна жыць"...

Мо прыйдзе некалі твой час,
Калі ў цішы рука  кранецца
Выявы маці, і анфас
Усмешкай бацькі адгукнецца...

Вясна. Зноў сонца, радасьці жыцьцё.
Ідзём, бяжым, кудысь зьнікаем,
А тут народжана дзіцё...
Бясконцасьць памяць у вяках трымае.