Для хаты...

Татьяна Цыркунова
Сталы, услоны, лаўкі, крэслы,
Усё для хаты знадаб'ё.
Старыя назвы ўваскрэслі, –
Абставіць мэблямі жыллё.

Ставец, ставежына ці стоўдзік,
Прылады каб замэбляваць.
Дух мэблявання многім – споведзь,
Умелі мэбляй гандляваць.

Як абстанова для кватэры,
У ёй патрэбу маюць усе.
Сталяр прымае хутка меры,
Стругар драўніну запасе.

Майстэрня сталяра прывабна,
Ад белых стружак дзіўны пах.
На сценах розныя прылады,
Апілкі пад нагамі – прах.

Сталы, услоны, лаўкі, ложкі...
Чаго не вырабіць сталяр!
Стругар умелы, не падложны,
Сапраўдны майстар, не махляр.