Мастак наш Вiктар Сагановiч

Татьяна Цыркунова
Гасподзь даў талент, скарб вялікі,
Імкненне ёсць да развіцця.
Мінуюць мастака пралікі,
Палотны – моманты жыцця.

З цудоўнай шчыраю падачай
Малюе Віктар родны край.
Радзіму талентам аддзячыць,
Палессе – мілы сэрцу рай.

Пачуцці мастака сапраўдны,
Кранаюць вобразы зямлі.
Ёсць цеплыня ды позірк праўды:
Канал Агінскі, лес, палі.

Буслоў гняздоўя, нацюрморты,
Як выраз волі мастака.
Нацэльванне яго агорне,
Стварае вобразы рука.

Гасподзь даў здольнасць, праўда гэта.
Прыспела сталасці пара.
Мастак ад Бога – брат паэтам,
Спяваюць фарбы гімн дабра.