Перевод Halsey - Control

Товарищ Снег
(эквиритмический перевод на белорусский язык)

Загадана мне знайсці скарб камусьці,
Чакае мяне цяжкi шлях.
У хаце я чуў рыканне i шоргат:
Пачвары блукаюць, не спяць.

Ноч напралёт сядзеў я на ложку
I плакаў: «За мной зноў ідуць».
Схаваць так хацеў вар'яцкія тайны,
Я з розуму быццам схаджу.

Я больш, чым гэта цела.
Я дома халадней.
Я злей, чым злосны дэман.
Мне з кожным днём цяжэй…

Галосяць дзеці, моляць: «Хопіць, страшна нам!»
Змрок ўнутры сябе мне не стрымаць.
Так, усё так, кашмараў я страшней!
Хто цяпер мацней?

Па пустаце блукаў столькі часу,
Дрыжаў я ад гукаў любых.
Мне «іншы я» быў зусім ненавісны –
Люстэркi да чорта разбiў.

Я больш, чым гэта цела.
Я дома халадней.
Я злей, чым злосны дэман.
Мне з кожным днём цяжэй…

Галосяць дзеці, моляць: «Хопіць, страшна нам!»
Змрок ўнутры сябе мне не стрымаць.
Так, усё так, кашмараў я страшней!
Хто цяпер мацней?

Ведаў даўно пра пачвараў у сваёй галаве.
Спяваць пра іх просяць, бо вечна жыць хочуць яны.
Я ведаю добра пачвараў у сваёй галаве.
Спяваць пра іх просяць, бо вечна жыць хочам усе мы.

Я больш, чым гэта цела.
Я дома халадней.
Я злей, чым злосны дэман.
Мне з кожным днём цяжэй…

Галосяць дзеці, моляць: «Хопіць, страшна нам!»
Змрок ўнутры сябе мне не стрымаць.
Так, усё так, кашмараў я страшней!
Хто цяпер мацней?

Галосяць дзеці, моляць: «Хопіць, страшна нам!»
Змрок ўнутры сябе мне не стрымаць.
Так, усё так, кашмараў я страшней!
Хто цяпер мацней?