У агародзе

Татьяна Цыркунова
У бурака сцябло – бацвінне,
У горкай рэдзькі – батугі.
Ёсць гічаўё, яно не згіне,
Ад гарбузоў гіч без тугі.

Ад агуркоў плятуцца гічы.
Націнне, нацьва, нават наць,
Без стаўбуроў расліне звычна,
Напрыклад, рэпа – добра знаць.

Стаўбур – пянёк буйной расліны,
Ладыга – лазячай сцябло,
Ці апавойнай – не навіны,
Калі сцябло ўсё абвіло.

А каліўка расце асобна,
Яна – адзельнае сцябло,
Бо каліва – порасць-асоба,
Самоту любіць ды святло.

Прыгожа, разнастайна мова...
Вякамі склад ствараў народ.
На кожны выпадак – умова,
Мой гэты верш пра агарод.