Сажалка

Татьяна Цыркунова
Бачу сажалку-затоку,
Любага канала стаў.
Невялічка, неглыбока,
Дно б яе багор дастаў.

Помню я з дзяцінства месца,
Ўлетку раска на вадзе.
Як смарагд – падсвеціць месяц,
Хараство не прападзе.

Ўвосень лебедзі ды гусі...
Нібы перасыльны рай.
Адлятаюць з Беларусі
Ў чужы заморскі край.

Ўзімку холад, завіруха,
Моцна замярзаў ставок.
Хлопцы, дзеўкі з ладным рухам,
Іх цягнуў сюды каток.

Вечар спусціцца зімовы,
Ў небе месячык плыве.
Ёсць на сажалцы ўмовы,
Дзетвару яна заве.

З ёю побач дом дзіцячы,
Успамінам дарагі.
Дзеці-сіраты ўдзячны,
Запаўняюць берагі.

А вясною зноў у кветках,
Вербы дружна зацвітуць.
Сажалка – ставок адметны,
Дзеці ля яе растуць.