Пiшы на мове!

Татьяна Цыркунова
«Пішы на мове!» – Пажадала,
Удасканальвання прыём.
Практыкаванне звыш удала,
Як ў хаце для святла праём.

Лад гукаў у тэксце – строй музычны,
На роднай мове загучыць
Раскладам іншым, празаічным,
А словы трэба ўсім вучыць.

Прыладжвалася Нэллі хутка,
Новаўвядзенне па душы.
Сястра да новага звыш чутка:
«Сюжэт узнік? Дык напішы!»

Цяпер Фурс Нэллі вабіць мова,
Па сэрцу ёй прыгожы строй.
Так адбывалася дамова
З маёй малодшаю сястрой.

«Пішы на мове!» – Пажаданне...
Дзве мовы, нібы дзве сястры.
Славянскае душы каханне,
Усмешка сталае пары.