На чужбiне

Мария Мучинская
Распусцiла промнi-косы
Сонейка маўклiва.
Па траве высокай, роснай
Мiргае гуллiва.

Бы ў дзяцiнстве басаногай
Я бягу за промнем.
Разлучыла нас дарога
З ветлым домам родным.

За гарамi, за марамi –
На чужбiне хата.
Толькi сэрца ў родным краi
Плача – вiнавата.

Там сцяжынкi радавыя,
Там слядочкi мацi.
Ды шкада, што бура вые,
Шчасце не спазнацi.

Я на крылах з цёплым ветрам
Затушу стыхiю.
Збаўлю дом ад злосных бедаў,
Боль слязою змыю.

Заквiтнее край мой зноўку,
Заспяваюць птахi,
Вернуцца здалёку
Да радзiмых дахаў.