Умоуны знак

Татьяна Цыркунова
Для выражэння думкі знак умоўны,
Мастацкі вобраз, пачування след.
Пішу пра слова добра, не адмоўна,
Нібы здзяйсняю продкаў запавет.

У цесным звязку з памяццю народа,
З жаданнямі свядомасці жыцця.
З народным бытам, ён – абычай рода,
Ёсць светапогляд, як закон быцця.

Легенды-скарбніцы – святая казка,
З дзядоў да ўнукаў цягнецца яна.
У роднай мове крылася падказка,
Жыў светагляд, Паэзіі сцяна.

Бо слова роднае нібы пагудка,
Легенда-міт... не будзе забыцця.
Народнай творчасці гучыць пабудка,
Аснова – форма слова для жыцця.

Стагоддзямі цягнулася шліфоўка,
Пакуль не стане слова, як крышталь.
Народ яго падхопіць хутка, лоўка,
У мове слова моцнае, як сталь.