След Вiзантыi

Татьяна Цыркунова
След Візантыі вельмі важкі, значны,
Уплыў асіміляцыі вялік.
Гоцка-нямецкі крэн быў абазначан,
Удзел варагаў – не прывідны блік.

Дакладным быў прыём для духавенства:
Зацерці памяць аб «паганскіх» днях.
Кансерватызм царквы вёў да шаленства:
«Нячыстыя... які ганебны шлях!»

Забыць сваё прыроднае багацце?
Адмовіцца ад прашчураў сівых?
У новай веры мы пазнаем шчасце?
Зусім забыцца аб багах сваіх?

Мы дзе-нідзе аб гэтым ўспамінаем,
Забыць дзядоў нам Веды не даюць.
Калі часамі родных памінаем,
Звычаі старыны зноў ажывуць.

След Візантыі... значны ды вялікі,
Адзіны Бог... я ведаю сама.
Святых апосталаў цяпер без ліка.
Язычніцтва?! Яго даўно няма...