Скураны мяшэчак

Татьяна Цыркунова
Скураны мяшэчак для паперы,
Невялічкім быў яго памер.
Вайгак, ці папернік, пэўнай меры,
Расказаць аб гэтым мой намер.

Гаманцы... у іх звінелі грошы,
Добрая прылада для такіх.
З скуры былі сшыты ды прыгожы,
Уражала разнастайнасць іх.

А сялянскія гамэткі гэта
Квадратова скура ды замок:
Ён раменны, просты, не адметны,
Каб здабытак грошай не замок.

У вайгака некалькі аддзелаў:
Два ці тры, чатыры – рэдкі цуд.
Рама металічная надзейна,
Грошы зберагчы – такі прысуд.