Жанчынам Зэльвеншчыны

Людмила Воронова Супрун
(Паважаным жанчынам Зэльвенскага аддзела культуры Галіне Мікалаеўне Раманчук, Вользе Ігнатаўне  Камякевіч, Святлане Антонаўне Жамойцінай і ў іх асобах усім цудоўным зямлячкам прысвячаецца)

Мае цудоўныя дзяўчаты!
Так улюбёныя ў красу
Зямелькі той, дзе браў пачатак
Выток, што ў сэрцы я нясу!

Мае прыгожыя жанчыны! -
Пралескі-кветачкі ў вянку!
Сплялі нас родныя мясціны
Ў дзівосным зэльвенскім кутку.

Заўсёды побач з вамі ўтульна,
Сардэчнасць грэе нат здаля.
Нас з вамі сцежкаю агульнай
Звязала родная зямля.

У кожнай з вас - усмешка мамы,
Пяшчота родных мне вачэй,
Прамень святла лагодны самы,
Што свеціць мне за ўсіх ярчэй.

Галіна, Вольга і Святлана...
Суквецце мудрай цеплыні!
Мне лёсам так наканавана -
Адны мець з вамі карані!

І я шчаслівая, як жыта,
Што бачыць сонца прамяні,
Бо ў кожнай клетачцы наліта
Пяшчота вашай дабрыні.

Паклон вам, мілыя дзяўчаты!
Жыцця - на доўгія гады!
Здароўя моцнага!.. Са святам!
Я разам з вамі назаўжды! (Людміла Воранава)
Мінск, сакавік, 2023