Асеннiя дажджы

Мария Мучинская
Ў небе клiн жураўлiны
Хмаркай светлай плыве па-над гаем.
Водар восенi дзiўны
Свежым пахам нас кружыць ў дурмане.

Вабiць восень-хiтруня,
Залацiстым дажджом забаўляе.
На прасторах малюнак,
Каляровы, ў дыван уплятае.

Крок за крокам павольна
Край рыхтуецца ў сне растварыцца.
Дождж асеннi, свавольнiк,
Лье вадзiцу, каб ўдоваль напiцца.

Вецер буйны, вiхрасты,
Распранае лясы, трэпле космы.
Быццам крыламi ястраб,
Засланяюць святло хмары злосна.

Змены фарбаю дзiвяць:
Плача восень, лiстота пажухла.
Я бягу роднай нiвай,
Жаўруковую песню паслухаць.