Вось i чэрвень хiлiцца к парогу...

Юрий Боровицкий
***
Вось і чэрвень хіліцца к парогу
Беласнежнай квеценню калін.
Зноў шукаю я ў жыцці дарогу,
Як праз хмаркі чэрвеньскія - сінь.

Зноў жыву ад раніцы да ночы,
Як вяночкі тканыя калін.
Зноў шукаю сэрцам твае вочы
І вачамі - чэрвеньскую сінь.

А калі збіваюся з дарогі,
Стану ля каліны і стаю.
І тады лятуць у сінь трывогі,
І я зноў дарогу пазнаю...

01. 06. 2023 г.