Гаркавы пах калiны белай...

Юрий Боровицкий
***
Гаркавы пах каліны белай -
Жыцця майго гаркавы прысмак.
Хачу бясстрашным быць і смелым,
Ды не гарчыць - нядобры прызнак.

Камусьці ўсё - і мёд, і слодыч,
Вайна і тая, нібы маці.
Гаркавы пах каліны - родзіч
Маім радзіме, лёсу, хаце...

Гаркавы пах маёй каліны -
Гаркавы прысмак майго лёсу,
Маіх шляхоў, маёй Айчыны
І траў апошняга пакосу.

05. 06. 2023 г.