Чэрвень. Растуць агурочкi...

Юрий Боровицкий
***
Чэрвень. Растуць агурочкі,
Толькі палі, палівай.
Белай півоні клубочкі -
Мой не дакучлівы рай.

Завязь на яблыньках. Суха.
Сокам нальецца, ці не?
Пахне калінавым духам,
Вецер калі скалыхне

Куст тае пышнай каліны.
Крыху маркотны мой рай.
Чэрвень любімай Айчыны,
Богам прызначаны край.

09. 06. 2023 г.