Сёння вецер гне бярозы...

Юрий Боровицкий
***
Сёння вецер гне бярозы,
Раптам грушу скалане.
Скача ён, нібыта козы,
Па асіне і сасне.

Сухавей, ды не гарачы,
І скразны, аж вецце рве.
А на поўначы маячыць
Неба ў чыстай сіняве.

І вады бярозы просяць.
Хоча піць засмяглы сад.
Сумна ён глядзіць у просінь,
Небу яснаму не рад.

Гне бярозы сёння вецер.
І куды ён так бяжыць?
І здаецца, што на свеце
Вецер проста не спыніць.

10. 06. 2023 г.