Напышлiвых, высакамоуных слоу...

Юрий Боровицкий
***
Напышлівых, высакамоўных слоў
Ніколі не кажы пра лёс паэта.
Ён, як ва ўсіх, складаецца са сноў -
Вясной пра восень, а зімой пра лета.

Ён, як ва ўсіх, бо ў кожнага свой лёс,
Сваё каханне, радасці, разлукі,
Сваё жыццё, то горкае ад слёз,
То шчасця ў ім уразлівыя гукі.

Таму і вершы розныя, як лёс.
Напышлівых мне не патрэбна песень.
Я зноў пішу пра лісцікі бяроз
І зноў душой лунаю ў паднябессі.

11. 06. 2023 г.