Зараслi мае кветкi...

Юрий Боровицкий
***
Зараслі мае кветкі
Дзядоўнікам, сніткай.
Трэба кветкі палоць,
Трэба іх паліваць.
Так і тчэцца мой дзень
Безупыннаю ніткай,
Нават некалі вершык
Які напісаць.

Разагнеш калі спіну
Ды глянеш у неба:
Аблачынкі плывуць,
І чакаеш дажджоў.
Хочуць кветачкі піць.
Паліваць іх мне трэба.
Можа, кветкі падораць
Мелодыю слоў?

Так і тчэцца мой дзень
Безупыннаю ніткай,
Нават некалі вершык
Які напісаць.
Не пісаць жа яго
Пра дзядоўнік і снітку?
Пустазеллем не трэба
Жыццё засяваць...

12. 06. 2023 г.