Дзень крыху змрочны, не сонечны, сумны...

Юрий Боровицкий
***
Дзень крыху змрочны, не сонечны, сумны.
Чэрвень прылёг адпачыць.
Нават і вецер сягоння бясшумны,
Хвалі сумоты імчыць...

Поле суседка зялёныя кветкі,
Сын палівае гарод.
Сумна гляджу на занятак суседкі,
Вішні свае - ля варот.

Ціха малюся за лёс Беларусі...
Чэрвень прылёг адпачыць.
Я ж у дзяцінства душою імкнуся,
Сэрца ў дзяцінства імчыць...

Сэрца імчыць у сунічнае ранне,
Ў сонечны бор на мяжы.
Ды немагчыма сягоння спатканне
З борам... Адны міражы!

Пройдзеш алешнік, па полю пакрочыш,
Справа - бярозавы гай.
Ногі ў расе ва ўспамінах памочыш,
Ўспомніш свой родненькі край.

Дойдзеш да бору і знойдзеш паляну,
Сядзеш на ёй адпачыць...
Колькі суніц тут, куды я ні гляну!
Сэрца ў дзяцінства імчыць...

Дзень крыху змрочны, не сонечны. Чэрвень.
Сэрца ў дзяцінства імчыць,
Дзе мяне будзіць чырвоны наш певень...
Болей не будзе будзіць.

Зараз не спіцца, не трэба і пеўня...
Чэрвень прылёг адпачыць.
Ён, як і я, ён стаміўся, напэўна.
Сэрца ў дзяцінства імчыць.

Сэрца імчыць у шчаслівае лета
Зноў па чарніцы, грыбы...
Сэрца імчыць у дзяцінства паэта,
Ў дзень мой дзіцячы любы...

Дзень сёння змрочны, не сонечны, душны.
Чэрвень стаміўся і спіць.
Ён, як і я, да ўсяго раўнадушны,
Сумна на лета глядзіць.

Лета - не мэта, і грошы - не мэта,
Слава паэта - лухта.
Толькі адзіным каханнем сагрэты,
А без яго - пустата.

Пуста ў душы, неяк сумна і цяжка.
Стомлены чэрвень ляжыць.
Сэрца ў дзяцінства далёкую казку
З думкамі разам імчыць. 

Што застанецца? Ў кагосьці - гектары,
Фірма свая, ці мо свой самалёт...
Вершы пакіну, і светлыя мары,
І не ўзараны нікім агарод.

Дзень крыху змрочны, не сонечны. Ціха.
Чэрвень. Зязюля куе.
Хвалі сумоты імчаць як на ліха.
Сэрца ў дзяцінства заве...            

14 - 16. 06. 2023 г.