Ты - маё дзяцинства, вёска

Людмила Воронова Супрун
Ты -  маё дзяцінства, вёска!
Язьмень белы пад акном,
З бязі тоненькай матроска
І, як сонца, жоўты дом.

Мой лагодны цёплы ранак,
Шчэбет бойкіх вераб’ёў,
З пахам свежасці світанак,
Варкаванне галубоў,

Першы крок жытнёвай сцежкай,
Бацькаў трактар « Беларус»,
Дзіўны смак лясных арэшкаў,
Мамай вышыты абрус,

Школьны двор - таполі кругам,
Збоку - тоненькі дубок,
А за школкай - рэчка з лугам,
Гаю стужачка здалёк,

Лес «Крыніцы», шмат лісічак,
Маслячкі ў маладняку,
Водар хвоі, трэск кастрыцы,
Верш-экспромт баравіку...

Ты - мой сон дзявочых мрояў,
Мой сунічны водар лета,
Веры час, надзей, спакою,
Што цяплом бацькоў сагрэты...

Ты - маё маленства, вёска,
З каляровым зорападам -
След жыцця, яго палоска,
Цвет закладзенага сада...