Душна было i спякотна...

Юрий Боровицкий
***
Душна было і спякотна,
А ты аграбала радкі
Бульбы старой капаніцай -
У хустачцы белай, у лёгкай спадніцы.
А ты капанічыла бульбу,
У межы складала траву:
"Хай сохне, а потым пазношу..."
Душна было і спякотна,
А ты ўсё палола гарод...
Дадому ішла, на гадзінку
Якую у хаце прыляжаш,
А потым ты зноў у гародзе...
Мама, любімая мама,
Помню, як ты працавала,
З пашы кароўку чакала,
Бульбу сваю аграбала...
Душна было, вельмі душна,
Як зараз і мне - без цябе.

22. 06. 2023 г.