Мацi

Анастасия Копнинова
(Оригинал: Али Шогенцуков)

Нана, што ведаеш зараз пра сына?
Дрэмле, тугой калыханы, ля мора...
Хлопчык малы твой – адзін на чужыне,
Родныя прагне ўбачыць нагор;і.


Тут нават дзень такі выпасць не можа,
Каб паказаў мне Эльбрус вершаліну.
Лёс мой матуляў чужых не трывожыць,
Тут не твайму ўсміхаюцца сыну.


Судны… І порт... І чужая сталіца...
У громе і грукаце грузчыкаў многа.
Бруднаю фэскаю твар, што ільсніцца,
Вытрэ... І з ношаю зноў у дарогу.

Ласка тых грузчыкаў – я адчуваю –
Хоць і нязграбная – лепшыя лекі.
Так, сіраце, маўляў, горка бывае!..
Грубыя рукі пагладзяць  ;  і лепей.

І закарэлыя мне іх далоні
Ў гэту хвіліну пяшчотай здаюцца…
Хай ад радзімы я ўсё аддалённей –
Ты ўсё бліжэй мне здаешся чамусьці!


Лепей бы можа было, разважаю,
Каб ты зусім мяне не нарадзіла...
Кінуць не здолеў цябе, дарагая,
Калі б абрала ў дзяцінстве магіла…

Чым прад табой саграшыў я, мой Божа?!
Маці, якая віна прад табою?
Сын непрытульны, і лёс яе горшы
Чым у жанчыны, што стала ўдавою.

Моцна схаваўся ты ў райскіх палатах,
Мабыць, не чуешь рыданняў дзяціны…
У смеццевай кучы ён спіць, а багатых
Цешыш, дарэчы, ты гэтай карцінай.

Мама, чакай мяне!.. У працы стараннай
З хлопчыка выйдзе магутны мужчына.
І ў цясніне над нашым Баксанам
Зноўку пабачыш ты любага сына.