Мiр! Намалюйце мiр!

Тадеуш Други
Намалюйце людзям
у свеце мір хто-небудзь,
дзе абшар блакітны,
сонца, дзеці, дом,
дзе ўсмешкі, гульні,
мілай маці ежа,
дзе пяшчота бацькі
ды спакойны сон.

Запытайце пэндзлік
у самога бога,
паспрабуйце дзесьці
палатно здабыць.
Запазычце фарбы
ў якіх анёлаў,
і малюйце ўдосталь,
пакуль хопіць жыць!

2023 г.