Паляцелi на Marks!

Надежда Подрез
Паляцелі на Marks! Там - такая прастора,
Што ў дробязях розных малюе настрой.
Ён спыняе імгненне, і робіцца добра:
Каву - тут, калі ласка, натхненне - з сабой.

Затрымаецца позірк і сам, вы спытайце,
Як прыгожыя рэчы знайшлі гэты дом,
За гарбатай ці кавай - цікава: чытайце
Смак і водар, і ліпеньскі дождж за вакном.

У двары можна сесці пад спелыя вішні,
Асмалоўка пакіне за дужкамі час,
Кроплі высушыць сонца, шкада нават крышку
Развітацца, каб зноў паляцець нам на Marks.