Панядзелак цiхi-цiхi...

Юрий Боровицкий
***
Панядзелак ціхі-ціхі.
Пралятае матылёк.
Даць вады вяргіням крыху
Ў смужны ліпеньскі дзянёк...

Панядзелак ціхі-ціхі.
Напісаць аб ім радок,
Пра асін нямыя ўздыхі,
Пра зжаўцелы мой часнок...

Панядзелак ціхі-ціхі.
Летні сум маіх дарог
Выдае душою кнігі,
Што чытае толькі Бог.

17. 07. 2023 г.