Малая радзима

Анжелика Королевич
Мая малая радзіма,
Вёска родная мая,
Часта ў вольную гадзіну
Па табе сумую я.

З гарадскога шуму зранку
Я прыеду ў свой куток.
Сяду ціхенька на ганку,
Удыхну свежасці глыток.

Сіні домік на ўзгорку,
Бусел кліча на стаўбе,
Жаўрук у небе льецца звонка,
З хатніх труб дымок ідзе.

Пахне вогнішчам і сенам.
Гнёзды ластавак ў хляве.
Пад страхой павук кудлаты
Павуцінне шпарка ўе.

Бурчаць жабы на балоце,
Вецер гук пілы нясе,
Певень час пяе на плоце,
Лета тут ва ўсёй красе!

Тут душой адпачываю,
Сэрцам маладзею я.
Даражэй кутка не маю,
Чым Лагойшчына мая!