У Лошыцким парку эвангелист Марк

Роман Цимберов
У Лошыцкім парку эвангеліст Марк
Вучыцца хадзіць, бяжыць да матулі
Які запавет дасць цябе стары парк,
Праз стагоддзі што з папярэдняга прамільгнулі?

Ці хопіць моцы, памяці, думак і слоў
Каб занатаваць сэнсы навейшага запавета.
А можа ен будзе прапаведваць любоў
Іншаплаентным пачварам пад касмічнай ракетай.

А недзе у іншым парку вучыцца хадзіць
Той хто напіша той Завет пра які казаць Марку.
Пра тое, што воўк і ягня будуць побач піць
Ваду ў старым-старым з вялікіх дрэў парку.