Тамаш. на бел. мове

Наталия Лурье
Ехау Тамаш на кiрмаш
Купляць жонкi рондаль.
Але так спяшауся з дому злiняць.
Што забыуся у яе спытаць

Што гэта за трасца такая.
Каб жонка з iм не паспела,
Так пугi  конiку паддау, 
Што ледзь не апынiуся у канаве.

Можа гэта курыца,  а можа пятух.
А можа новай качкi парода.
Вырашыу на кiрмашы спытаць
Каб  сваю галаву не ламаць.

Зайшоу у краму, а там глухi гандляр
Не пачуу рондаль, пачуу качарга
Ды прадау яе Тамашу.
А той  ды давольны купiу.

Едзе Тамаш дамоу, радуецца
Пашанцавала добры рондаль купiць.
Але чаму жонка заве качаргу
рондалем...
Гэта цiкавая справа... Мусiць
гэта па- французку.

Ах ты, ёлапень стары, кажа яму
жонка
Зусiм ужо розум страцiу.
Купiу  замест рондаля качаргу.
Дзе  былi твае вочы?

Узяла жонка тую качаргу,
Ды давай лупiць ёй мужа.
Скардзiцца той, больш не магу
Пашкадуй жоначка, пашкадуй
каханачка.

Як пачула жонка пра каханне
Адразу  злосць у яе прайшла
Прабачыла мужа, пашкадавала.
Ды зноу паслала на кiрмаш.