Попрадкi

Татьяна Цыркунова
На попрадкі хадзілі
Ў мінулыя гады.
Аб гэтым сведчаць былі
Ды месяц малады.

Вясковыя дзяўчаты
Кудзелю напрадуць.
Цямнее лес зубчасты,
Гадзіны прэч ідуць.

Апавяданні, кпіны,
Кароткія смяшкі...
Хто ж попрадкі пакіне?
Кудзелі шмат – мяшкі.

Зімовы вечар зорны,
Лучына пры пячы...
Дзявочы смех задорны
На хату ўсю гучыць.

Круцілі верацёны,
Спявалі ціха ў лад.
Двор, снегам замяцёны,
Няма на ім прынад.

На попрадкі, на свята...
Ў мінулыя гады.
Збіраліся зацята,
Цяпер няма хады.