У полi

Татьяна Цыркунова
Мне шапоча нешта колас,
Жыта, ты нібы сцяна...
Родны, слушны, мілы голас,
Шапаценне: «Не адна...»

Пагаджуся: праўда гэта,
Шмат валошак на мяжы.
Нібы кажуць сінім светам:
«У вяночак нас звяжы...»

«Не, шкада мне вас, красуні...»
У валошак колер – сінь.
Вечны сімвал прыгажуні,
З ёю нібы Янь ды Інь.

Прыгажосць не прападае,
Бачу часта сімвал я.
Знак чароўны западае,
Рушнікі... бацькі... сям'я...

Ціха мне шапоча колас,
Жыта – шчыльнаю сцяной.
Чую шапацення голас,
Родны край – прытулак мой...