Не ведаю, што з нотами рабиць

Елена Котова 12
Не ведаю, што з нотамі рабіць.
Якія ўзяць, яны каб песняй сталі?
А ўмею я па-іншаму тварыць,
Каб ў кожным сэрцы музыка гучала.

Магу без піяніна я зайграць
І без дуды. Мне словы-
інструменты.
А ёсць жаданне - можаш іх  спяваць,
І знойдзеш ў гэтым шчасця сантыменты.

Я з розных слоў мелодыю вяжу,
Ёй дадаю шчымлівай асалоды,
Каб абудзіла сонную душу,
Каб адганяла прэч усе нягоды.