У нечых снах

Валентина Дробышевская
А на захадзе як на захадзе...
Дачакацца б хутчэй усход.
Ці на дождж так вароны каркалі,
Ці на сонца, наадварот.

Зоркі ў хованкі загуляліся -
І ніводнай цяпер няма.
Хмары коўдрамі парасклаліся,
Неба гойдаюць да відна.

У шкарпэтках, з сузор'яў вязаных,
Крочыць ціхенька Млечны Шлях
І каштоўнейшымі алмазамі
Рассыпаецца ў нечых снах.