А восень не прыхоувае дажджы

Алёна Папко
А восень не прыхоўвае дажджы,
Як яблыкі, у залатыя скрынкі.
Таму цяпла імгненні беражы,
Як лета бабінага павуцінкі.

Ляцяць яны – і светла на душы
Да першае завеі сарамяжнай.
…Трываласць вінаграднай мне б лазы
І лёгкасць павуцінкі той адважнай.