Кнiгаука i дзьмухавец

Алёна Папко
Час на ўзыходзе – прадвесне,
Сонца паспешлівы крок,
А ў мімалётнае песні
Кнігаўкі чуць галасок.

Путы зрываючы смела
Прымаразкаў і вятроў,
Вітае прастора ўзмужнела
Ўсмешкамі дзьмухаўцоў.

Вось яно, блізкае шчасце,
У кожным расістым глытку!
Дзе што ні кропля, прычасце
Словам у простым радку.

Трымаючы досвіткам белым
Працягнуты лёсам карэц,
Будуць услаўлены ў сэрцы
Кнігаўка і дзьмухавец!