Гiсторыя Беларусi працяг 12

Мария Мучинская
ГОРАД  БРЭСТ

Сталiца вобласцi, радзiмы Брэст,
Ён у адзiнаццатым веку вырас.
Вядзе вякамi з Мухаўцом гешэфт,
Суполкаю шукаюць свае крылы.

Купец аднойчы трапiў у дрыгву,
З таварам прабiраўся праз балоты.
Бяроза адвяла яго бяду,
Не разгубiўся, выслаў шлях з  бяросты.

Празвалi месца ў гонар тых бяроз,
Бяроз-выратавальнiц –  як Бярэсце.
А горад, што над Бугам хутка ўзрос,
З падзякаю завуць сягоння Брэстам.

Гiсторыю багатую меў край,
Рамеснiкаў i гандляроў быў цэнтрам.
Блакiт на гербе –  сiмвал мудрых мар,
Што веюць мяккасцю, як лёгкiм ветрам.

На палатне блакiтным, на шчыце
Зiяе  велiччу, як частка неба.
Ды ў срэбры лук, наведзены прыцэл –
Знак мужнасцi народу, яго скрэпа.

Нацягнута страла  на цецiве,
Бо прыгранiчны горад быў на варце.
Ад хуткасцi i iмпульсу яе
Залежыў мiр, спакой у роднай хаце.

На межах з захаду вiтае Брэст –
Зямелькi абаронца i ахоўнiк.
Куе упарта  шчасце, як Гефест,
Нясе ён з годнасцю свой доўг сыноўнi.

Характар згуртавалi у баi,
Зямля са старадаўнiх дзён гудзела.
З гадоў юнацкiх –  хлопчык у страi,
На полi бiўся доблесна i смела.

Брэст годна сёння уздымае сцяг,
Нясуць дастойна герб свой берасцейцы.
Суполкаю шукаюць светлы шлях,
Праменi будучынi поўняць сэрцы.